У Беларусі могуць павялічыць пошліну на аўтамабілі, старэйшыя за 10 гадоў

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі прапануе павялічыць увазную пошліну на аўтамабілі, старэйшыя за 10 гадоў. Паводле гэтай прапановы, накіраванай у Дзяржаўны мытны камітэт, на аўтамабілі могуць устанавіць мытную стаўку ў памеры 2 еўра за адзін куб рухавіка. Раней такія стаўкі дзейнічалі на аўтамабілі, старэйшыя за 14 гадоў.

У той жа час Мінпрыроды прапанавала знізіць мытныя стаўкі на новыя машыны замежнай вытворчасці, якія ўвозяцца ў нашу краіну.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі