У Беларусі на 11% падвысілі стыпендыі

17 жніўня выйшаў новы прэзідэнцкі ўказ, згодна з якім у Беларусі на 11% падвышаецца памер усіх відаў дзяржаўных стыпендыяў для студэнтаў і навучэнцаў, паведамляе БЕЛТА. Пасля падвышэння стыпендыі для студэнтаў вну будуць вагацца ў межах ад 114 да 182 тысяч рублёў. Навучэнцам сярэдніх спецыяльным і прафесійна-тэхнічных навучальных установаў будуць плаціць ад 96 да 153 тысяч рублёў

Пераразлік стыпендыяў зробяць ад 1 чэрвеня 2010 года. Указ прыняты дзеля далейшага падвышэння сацыяльнай абароны навучэнцаў і студэнтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі