У Беларусі нельга здаць TOEFL?

Чарговай ахвярай беларуска-амерыканскай "халоднай войны" стала прадстаўніцтва карпарацыі "American Center for Education and Research, Inc." у Рэспубліцы Беларусь. На афіцыйным сайце прадстаўніцтва з'явілася кароткае паведамленне: "З 28 траўня 2008 года прадстаўніцтва карпарацыі "American Center for Education and Research, Inc." у Рэспубліцы Беларусь спыняе дзейнасць". Як нагадвае сайт "Беларускі партызан", гэтае прадстаўніцтва доўгія гады аказвала беларускім школьнікам, студэнтам, аспірантам і адмыслоўцам дапамогу ў атрыманні адукацыі і стажыроўках у Еўропе і ЗША. У мінскім і рэгіянальных офісах прадстаўніцтва можна было бясплатна скарыстацца багатай бібліятэкай матэрыялаў для паступлення ў замежныя навучальныя ўстановы і падрыхтоўкі да міжнародных тэстаў.

З закрыццём прадстаўніцтва пад пытаннем апынулася правядзенне ў Беларусі штогадовых тэстаў арганізацыі ETS (Educational Testing Service) — TOEFL, GRE і SAT, неабходных для паступлення ва ўніверсітэты ва ўсім свеце, у тым ліку і ў некаторыя расійскія ВНУ. Гэтыя тэсты ў Беларусі ладзіліся менавіта супрацоўнікамі прадстаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі