У Беларусі паставяць трохметровы помнік Папу Рымскаму

Асвячэнне і адкрыццё помніка Папе Рымскаму Бенедыкту XVI адбудзецца 15 чэрвеня ў парафіі святога Тадэвуша ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна. Гэта знамянальная для вернікаў падзея прымеркавана да візіту ў Беларусь дзяржаўнага сакратара Папы Рымскага Бенедыкта XVI кардынала Торчызіё Бяртоне.

Трохметровы помнік Папе ўсталяваны на тэрыторыі аднаго з найпрыгожых касцёлаў - помніка культуры XVIII стагоддзі. У дзень яго адкрыцця адбудзецца святочная служба з удзелам біскупа Віцебскай дыяцэзіі Ўладзіслава Бліна, а затым пройдзе канцэрт беларускай народнай песні.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі