У Беларусі перагледзяць паліўна-энергетычны баланс

У сувязі са зменай коштаў на энерганосьбіты ў бліжэйшы час у Беларусі будзе перагледжаны паліўна-энергетычны баланс.

  Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь. Ён адзначыў, што разглядаюцца магчымасці набыцця энерганосьбітаў не толькі ў Расіі, але і іншых краінах Венесуэле, Іране, Казахстане, Азербайджане.


Па яго словах, вырашана павялічыць долю мясцовых відаў паліва да 15%, прычым гэта не толькі торф і драўніна. Прапрацоўваецца пытанне выкарыстання бурых вуглёў, сланцаў, альтэрнатыўных крыніц энергіі.


Пётр Віцязь падкрэсліў, што на сённяшні дзень самая танная энергія — атамная. На гэты момант стаіць пытанне пра выбар пляцоўкі пад будучую АЭС, правядзенне тэндэру, выбар крыніц фінансавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі