У Беларусі плануецца правесці з'езд дармаедаў

Праз месяц у Беларусі можа адбыцца з'езд дармаедаў. Яго плануе правесці Беларуская партыя "Зялёныя" ў падтрымку свайго прэтэндэнта Юрыя Шульгана. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на актывіста партыі Паўла Канавальчыка.

"Заклікаем усіх добрасумленных дармаедаў прыняць у ім удзел, даць мандат даверу нашаму кандыдату ў прэзідэнты Юрыю Шульгану",— сказаў Канавальчык.

Юрый Шульган не працуе з 2000 года. Кандыдатам у прэзідэнты ён вырашыў вылучацца пасля прыняцця ў Беларусі вядомага "Дэкрэта аб дармаедах".

Па словах Канавальчыка, які ўзначаліў перадвыбарчы штаб Шульгана, у яго перадвыбарнай праграме пакуль ёсць толькі палажэнне пра адмену дэкрэта аб дармаедах.

Старшыня партыі "Зялёныя" Алег Новікаў адзначыў, што дэкрэт аб дармаедах закранае вялікую колькасць беларусаў. "Гэта каля 500 тысяч чалавек, войска, гатовае патэнцыйна падтрымаць нашага кандыдата", — мяркуе Новікаў.

На фота — Павел Канавальчык (злева) і Юрый Шульган

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі