У Беларусі распрацаваны свой прэпарат для лячэння грыпу А/H1N1
Спецыялісты Інстытута фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзяржаўнага фармацэўтычнага прадпрыемства "Акадэмфарм" разам з установамі Міністэрства аховы здароўя распрацавалі новы айчынны супрацьвірусны сродак "Флустоп". Як інфармуе БЕЛТА, новы прэпарат прызначаны для прафілактыкі і лячэння вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, уключаючы пандэмічны грып А/H1N1. Па сваёй эфектыўнасці "Флустоп", запэўніваюць распрацоўшчыкі, эквівалентны прэпарату "Таміфлю".
Цяпер навінка праходзіць клінічныя выпрабаванні на базе 4-й гарадской клінічнай лякарні і кафедры клінічнай фармакалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Прамысловы выпуск новага супрацьвіруснага сродку плануецца ажыццявіць на працягу бліжэйшага месяца. "Флустоп" будзе пастаўляцца ў аптэкі, а таксама ў лякарні і клінікі па ўсёй краіне.