У Беларусі распрацоўваецца новая канцэпцыя энергабяспекі
У Беларусі распрацоўваецца новая канцэпцыя энергетычнай бяспекі. Пра гэта паведаміў старшыня прэзідыума акадэміі навук, кіраўнік міжведамаснай камісіі па распрацоўцы канцэпцыі энергабяспекі Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго словаў, у праект канцэпцыі ўвайшлі "прынцыпова новыя палажэнні". У першую чаргу, гэта тычыцца ўстанаўлення індэксаў энергетычнай незалежнасці, адпаведна парогавых паказчыкаў, на якія трэба арыентавацца як на гранічныя.
Разам з тым, у паліўна-энергетычны баланс краіны плануецца ўвесці буры вугаль, здабыты на беларускіх радовішчах.
Камісія разглядае шляхі дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў. У перспектыве не менш за 20% такіх паставак будзе праходзіць праз порты Балтыйскага і Чарнаморскага мораў, а таксама з суседніх дзяржаваў — не толькі з Расіі.