У Беларусі разбуранае яшчэ адно пахаванне салдат Арміі Краёвай

Магілы байцоў Арміі Краёвай каля вёскі Сурканты ў Воранаўскім раёне / glosznadniemna.pl​
Магілы байцоў Арміі Краёвай каля вёскі Сурканты ў Воранаўскім раёне / glosznadniemna.pl​

У Беларусі разбуранае яшчэ адно пахаванне салдат Арміі Краёвай, піша Саюз палякаў Беларусі. Мясцовыя ўлады знішчылі магілы каля вёскі Сурканты ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Мясцовыя жыхары расказалі, што "спусташэнне могілак нагадвала маштабную спецаперацыю". Іншыя крыніцы паведамляюць, што прыехалі старшыня сельскага савета і супрацоўнікі міліцыі. Магілы руйнуюць экскаватарам. Гэта далёка не першы выпадак разбурэння магіл польскіх байцоў.

Каля вёскі Сурканты былі пахаваныя партызаны Арміі Краёвай, якія загінулі ў баі з батальёнам НКУС у жніўні 1944 года. Іх пахавалі побач са старымі могілкамі.  Крыжы на магілах з'явіліся толькі ў пачатку 90-х, але мясцовыя ўлады тады так і не адважыліся напісаць, супраць каго ваявалі загінулыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі