У Беларусі ў студзені знізілася рэалізацыя гарэлкі

У Беларусі ў студзені 2010 года рэалізацыя гарэлкі была на 4,6% ніжэйшай, чым год таму. У кастрычніку, лістападзе і снежні 2009 года рэалізацыя гарэлкі паслядоўна зніжалася. Дагэтуль продажы гарэлкі цягам доўгага часу толькі ўзрасталі. Па звестках Белстата, на якія спасылаецца агенцтва “БелаПАН”, у студзені 2010 года доля алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага гандлю склала 12,6%. На спажывецкім рынку алкагольнай прадукцыі і піва рэалізавана на 427,9 млрд. рублёў.

Продаж гарэлкі склаў 919,8 тыс. дал. Яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю (у абсалютным алкаголі) склала 48,6%.

На фоне зніжэння рэалізацыі гарэлкі расце спажыванне піва. Пеністага напою за першы месяц 2010 года прададзена 2 млн. 32,7 тыс. дал, што на 13,1% больш, чым у студзені 2009 года. Яго доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 10,7%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі