У Беларусі ўстаноўлены новы памер мінімальнага заробку
Новы памер мінімальнага заробку ўстаноўлены ўрадам Беларусі з 1 студзеня 2009 года. У адпаведнасці з пастановай Саўміну, мінімальная заработная плата за месяц устаноўленая ў памеры 229 тысяч 700 рублёў, гадзінны мінімальны заробак - у памеры 1 тысяча 360 рублёў. Як адзначае БЕЛТА, рашэнне ўраду дазваляе абараніць даходы нізкааплачваемых катэгорый насельніцтва. У параўнанні з 1 студзеня 2008 года памер мінімальны заробак павысіўся на 10%.