У Беларусі з 1 лістапада павялічацца працоўныя пенсіі
У сярэднім на 5% вырастуць з 1 лістапада працоўныя пенсіі ў Беларусі. Адпаведны ўказ №377 "Аб павышэнні пенсій" падпісаў 17 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.
Дакумент прадугледжвае, што з 1 лістапада 2017 года адбудзецца пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняга заробку ў краіне.