У Беларусі з 2019-га дармаеды не атрымаюць дзяржпадтрымку на будаўніцтва жылля

У Беларусі з 2019-га дармаеды не атрымаюць дзяржпадтрымку на будаўніцтва жылля

У Беларусі з 1 сакавіка 2019 года дармаедам (працаздольным грамадзянам, якія не занятыя ў эканоміцы) абмяжуюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве ці набыцці жылля. Гэта прадугледжвае ўказ кіраўніка дзяржавы № 474, падпісаны 10 снежня. З яго вынікае, што сем'і, у якіх дармаедамі з'яўляюцца ўсе працаздольныя члены, не атрымаюць на гэтыя мэты дзяржаўную падтрымку. Аднак яны будуць мець права паўторна звярнуцца па атрыманне падтрымкі, калі сітуацыя ў сям'і з працаўладкаваннем зменіцца, інфармуе БЕЛТА.

Нядаўна стала вядома, што ў Беларусі ў "базу дармаедаў" трапілі каля 500 тысяч чалавек.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 10.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі