У Беларусі забаранілі хлараванне бутыляванай вады
Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўвяло поўную забарону на апрацоўку пры дапамозе хларавання бутыляванай пітной вады.
Пра гэта паведамілі ў навукова-даследчым інстытуце санітарыі і гігіены міністэрства. Па словах спецыялістаў, у Беларусі ёсць два віды бутыліраванай вады — 1-й і 2-й катэгорыі.
Да першай адносіцца вада, атрыманая з вадаправода і ачышчаная шляхам хларавання, да другой — бутыляваная вада, здабытая з артэзіянскіх свідравін. У Беларусі прадаецца пераважна вада першай катэгорыі.
“Інтэрфакс”