У Беларусі забароняць лавіць самоў

Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вольга Грамовіч.

"Гэтая забарона усталяваная новай рэдакцыяй Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якая ўступіла ў сілу з 26 чэрвеня 2014 года. Яна будзе доўжыцца пяць месяцаў і скончыцца 31 сакавіка 2015", - удакладніла яна, паведамляе БелТА.

Па словах Вольгі Грамовіч, забарона неабходная, каб абараніць сома ў той перыяд, калі ён залягае ў зімавальныя ямы і становіцца лёгкай здабычай для браканьераў. Яны выкарыстоўваюць для промыслу гэтай рыбы колючыя прылады лоўлі. "Сума кампенсацыі шкоды ў выпадку незаконнай здабычы адной асобіны сома ў забаронены перыяд складзе 1 мільён 800 тысяч", - падкрэсліла прадстаўнік дзяржінспекцыі.

Згодна з новымі правіламі забарона на лоўлю сома звычайнага будзе ўводзіцца ў працягу года двойчы. Адзін раз па ўсёй краіне з 1 лістапада па 31 сакавіка, а другі - падчас нерасту з 31 мая па 1 ліпеня ў Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях, з 19 траўня па 20 чэрвеня - у Гомельскай і Брэсцкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі