У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму
Урад Беларусі зацвердзіў бюджэт пражытачнага мінімуму на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2007 года. Як паведамілі ў Савеце міністраў, у сярэднім на душу насельніцтва ён складзе 185 тысяч 360 рублёў.
Бюжэт пражытачнага мінімуму павялічыўся на 6 тысяч 260 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва бюджэт устаноўлены ў памеры каля 204 тысяч рублёў, для пенсіянераў — 162 тысячы, для студэнтаў — 195.
Зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму на 3,5% большы, чым дзеючы. Гэта азначае, што адпаведна павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама сацыяльныя пенсіі.
БЕЛТА