У Беларусі зацвердзілі план пераходу на экаўпакоўку

У Беларусі зацвердзілі план пераходу на экаўпакоўку

У Беларусі зацвердзілі план мерапрыемстваў па паэтапным зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на ўпакоўку экалагічна бяспечную. Адпаведную пастанову № 7 урад прыняў 13 студзеня 2020 года, яе падпісаў прэм'ер Сяргей Румас.

Плануецца стварыць аб'екты па перапрацоўцы адходаў палімернай упакоўкі. У планах Саўміна таксама ўкараненне дэпазітнай сістэмы абарачэння спажывецкай упакоўкі, павелічэнне аб'ёмаў выпуску экалагічна бяспечнай (шкляной, папяровай, біяраскладальнай) упакоўкі.

З 1 студзеня 2021 года ў аб'ектах грамадскага харчавання забароняць выкарыстанне і продаж аднаразовага пластыкавага посуду. Яго пералік сёлета будзе вызначаны.

Чыноўнікі будуць думаць над эканамічнымі стымуламі для пераходу на экаўпакоўку. У 2021-м ва ўрад збіраюцца ўнесці праект пастановы аб паэтапным абмежаванні максімальнай ёмістасці палімернай тары, што прымяняецца для разліву піва і слабаалкагольных напіткаў (да 1 літра ўключна).

Цалкам дакумент можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі