У Беларусі замененыя ўжо 90% старых грошай
На руках у жыхароў Беларусі засталося каля 10% старых грошай. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
У Нацбанку ўдакладняюць, што з абарачэння забраныя каля 90% ад усёй сумы наяўных грошай, якія знаходзяцац на руках. Калі ж глядзець па колькасці купюр, то з абарачэння сышло каля 50% старых грошай. У Нацбанку тлумачаць, што на руках у насельніцтва практычна не засталося буйных купюраў — 50 тысяч, 100 тысяч і 200 тысяч рублёў. У абарачэнні, такім чынам, засталіся пераважна дробныя банкноты, якія пасля дэнамінацыі замяняюцца манетамі.
У Нацбанку мяркуюць, што абсалютна ўсе старыя грошы ў насельніцтва забраць не ўдасца, хоць па суме паказчык будзе блізкі да 100%. Банкіры лічаць, што некаторыя людзі захочуць пакінуць сабе дробныя купюры ў якасці сувеніраў.