Інфляцыя Белстата супраць цэннікаў у крамах: розніца ў два разы

Фота: bodyroom.ru
Фота: bodyroom.ru

Амаль два гады таму ў Беларусі адбылася дэнамінацыя: 1 ліпеня 2016 года мільёны ператварыліся ў тысячы. З тых часоў беларусы падазраюць, што цэны ў крамах выраслі нашмат больш, чым здаецца. Проста з-за капеек гэта незаўважна.

Два гады таму рэдакцыя Еўрарадыё сфарміравала невялікі прадуктовы набор і зрабіла фатаграфіі тавараў з цэннікамі. Сёння мы пайшлі ў тыя ж крамы і паглядзелі на цэннікі на тыя ж прадукты. Праз два гады не ўсё атрымалася знайсці ў тых жа крамах, таму наш набор трохі скараціўся. Цяпер ён выглядае так:

Больш за ўсё вырасла ў кошце журавінавая настойка "Бульбаш" — з 8,21 да 12,14 рубля, гэта значыць на 47%. Але калі спажыць настойку пад філе селядца ў алеі "Vici", гэта крыху кампенсуе інфляцыю піцця. Селядзец патаннеў на 4%.

Малако "Малочны Гасцінец" падаражэла на 31%, а кошт на смятану "Пан Мысліцкі" вырас ад 20 да 28%, у залежнасці ад тлустасці.

Инфляция Белстата против ценников в магазинах: разница в два раза

Затое нашмат менш (адразу на 17%) беларусы плацяць за алей "Олейна", да дэнамінацыі алей каштаваў 3 рублі 38 капеек, сёння — 2,82 рубля. А ўвесь наш дзіўны набор прадуктаў за ўвесь гэты час падаражэў на 22%.

Цікава, што ў Белстата іншая інфляцыя, адгадайце у ​​які бок. З ліпеня 2016 па красавік 2018 года цэны на прадукты харчавання ў Беларусі павысіліся на 11%. Смятана падаражэла на 22,6%, малако — на 21,2%, кошт сланечнікавага алею знізілася на 3,8%.

Инфляция Белстата против ценников в магазинах: разница в два раза

У краіне Белстата жыць лепш. Але эканаміст Леанід Фрыдкін спяшаецца абараніць Нацыянальны статыстычны камітэт і тлумачыць, чаму рэальная інфляцыя не супадае з афіцыйнай.

"Мы глядзім, напрыклад, як рэзка падаражэў шакалад. Але вінаватая ў гэтым не дэнамінацыя і не хцівасць нашых кандытараў. Праблема ў тым, што ў свеце істотна падаражэлі какава-бабы і гэта паўплывала на канчатковую прадукцыю. Таму ўсе прэтэнзіі да таго, што ў Гане падаражэлі какава-бабы.

З іншага боку, вось алей. Калі мы паглядзім індэксы цэн ФАО, то ўбачым, што на біржах цэны на многія прадукты харчавання, у тым ліку на алей, апускаліся з-за таго, што ў свеце былі высокія ўраджаі, а забаўляцца з біяпалівам жадаючых становіцца ўсё менш. Гэта значыць водгаласы глабальных працэсаў адбіваюцца на цэнніках, якія мы бачым на сваіх прылаўках.

Цэны на алкаголь моцна залежаць ад узроўню акцызаў. Паколькі на многія віды алкаголю цэны яшчэ застаюцца рэгуляванымі, то дынаміка цэн не супадае з агульным узроўнем інфляцыі. Тое ж самае адбываецца з многімі іншымі прадуктамі".

Инфляция Белстата против ценников в магазинах: разница в два раза

Па словах Фрыдкіна, многія беларускія вытворцы арыентуюцца на расійскі рынак, вырабляюць значна больш, чым могуць з'есці беларусы. Здавалася б, на нашым рынку цэны павінны быць ніжэйшымі, але няма. Высокімі цэнамі для беларусаў кампаніі кампенсуюць экспартныя выдаткі.

"У разліку інфляцыі дзейнічае вельмі складаная схема. Калі ўзяць нейкі набор 10-15 прадуктаў і палічыць сярэдняе арыфметычнае, то гэта не будзе паказчыкам інфляцыі", — запэўнівае эканаміст.

Але вочы не падманеш: калі чытаеш, што ў 2017 годзе інфляцыя ўтрымалася ў межах 5%, а пасля падлічваеш, што малако падаражэла на 31%, пачуцці ахопліваюць непрыемныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі