97% турыстаў, якія арганізавана наведалі Беларусь за 2024 год, былі з Расіі

Заамежных турыстаў сустракае пахмурны Мінск

Заамежных турыстаў сустракае пахмурны Мінск / Еўрарадыё

У 2024 годзе Беларусь наведалі 366,7 тысячы арганізаваных замежных турыстаў. 355,8 тысячы з іх — з Расіі. Такую статыстыку публікуе Белстат.

З 10,9 тысячы экскурсантаў, якія засталіся на іншыя краіны, пераважааюць латвійцы (4,1 тысячы) і туркі (1,5 тысячы). На чацвёртым і пятым месцах Кітай (763) і Літва (527).

На адпачынак і экскурсіі па Беларусі замежнікі ў сярэднім выдаткоўцаюць па чатыры дні.

У гэтых падліках няма замежнікаў, якія прыяжджаюць у нашую краіну самастойна.

У Беларусі расце ўнутраны турызм

У 2024 годзе мінскія турыстычныя кампаніі арганізавалі паездкі па Беларусі для 232,7 тысячы чалавек, паведамляе БЕЛТА. З іх 183,3 тысячы адправіліся ў аднадзённыя экскурсіі. 

Гэта больш, чым у 2023 годзе, калі падарожнічалі 211,7 тысячы беларусаў, а на экскурсіях на адзін дзень пабывалі 158,8 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.