Інфляцыі ў Беларусі перавышае паказчыкі краін ЕС, саступаючы толькі Венгрыі

Инфляция в Беларуси

Венгрыя абагнала Беларусь па ўзроўні інфляцыі / Виртуальный Брест

Гадавы ўзровень інфляцыі ва ўсім Еўрапейскім саюзе ў лютым 2025 года склаў 2,7%, вынікае з апошніх даных Еўрастата. У Беларусі ў лютым 2025 года інфляцыя склала 5,6% у гадавым выражэнні.

Пры гэтым у еўразоне, куды ўваходзяць 20 з 27 дзяржаў ЕС, у лютым гадавая інфляцыя склала 2,3%, знізіўшыся з 2,5%.

Найвышэйшыя значэнні гадавой інфляцыі сярод краін ЕС былі зафіксаваныя ў Венгрыі — 5,7%, Румыніі — 5,2% і Эстоніі — 5,1%.

Найніжэйшыя паказчыкі інфляцыі ў ЕС былі адзначаныя ў Францыі — 0,9%, Ірландыі — 1,4% і Фінляндыі — 1,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.