Замарозка цэн не ратуе ад інфляцыі: наколькі яны вырастуць у Беларусі

Цэны ў Беларусі

Цэны ў Беларусі

28 лютага Лукашэнка сабраў нараду з чыноўнікамі, на якой абмяркоўваў “справядлівую сістэму цэнаўтварэння”. Папярэдняя, прынятая два гады таму, была несправядлівай? Чаму?

На гэтае пытанне ў эфіры Еўрарадыё адказаў эканамічны блогер Аляксандр Кныровіч.

“Калі б ён [Лукашэнка] сваё абяцанне выконваў, было бы добра — сачыў бы і не чапаў. Я ж таксама сачу за цэнамі, але мне не прыходзіць у галаву пачаць кіраваць імі ў польскіх крамах. Чамусьці я разумею, што ад гэтага нічога добрага не адбудзецца. Давайце нагадаем, што ў красавіку 2022-га года Лукашэнка сказаў цэнам стаяць. У нас было 600 адміністрацыйных справаў, некалькі крымінальных. Хтосьці пайшоў у СІЗА, хтосьці — у турму. Але чамусьці цэны не сталі”.

Паводле Кныровіча, улады спужаліся, бо ў лістападзе была дэфляцыя на 1%, потым яны спыніліся, а потым яны зразумелі, што нічога дрэннага не адбылося — і пачалася інфляцыя. Летась яна склала 5,7%. Для Беларусі яна невялікая, але значна большая, чым у Польшчы ці агулам у ЕС.

“Таму яго папярэдні загад “Цэны, стаяць!” не спрацаваў цалкам. Але зрабіў вялікую шкоду беларускай эканоміцы”, — кажа блогер.


Як выглядае шкода?

Аляксандр Кныровіч бярэ за прыклад “Еўраопт”. Ягоная выручка за мінулы год склала +12%, а прыбытак — у мінусе. Дакладнай лічбы пакуль няма, але за тры кварталы было -8%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі