Рост заробкаў, інфляцыя і залежнасць ад Расіі: што чакае Беларусь у 2025 годзе

2024 год выдаўся нядрэнным для эканомікі, але далей — трывожная невядомасць

2024 год выдаўся нядрэнным для эканомікі, але далей — трывожная невядомасць / euroradio.fm

Беларускі ўрад адсправаздачыўся аб поспехах 2024 года і абвясціў амбіцыйныя планы на 2025 год. Паводле заяў уладаў, чакаецца рост ВУП на 4,1%, даходы беларусаў павялічацца на 4%, інвестыцыі — на 7,8%, а інфляцыя не перавысіць 5%. Але эксперты праекта “Вашы грошы” скептычна ацэньваюць гэтыя прагнозы і ўказваюць на схаваныя пагрозы.

У 2024 годзе беларуская эканоміка расла дзякуючы ваенным заказам з Расіі, пашырэнню ценявога рынку і дэфіцыту тавараў у РФ. Але гэтыя фактары не ствараюць стабільнай асновы для доўгатэрміновага развіцця, папярэджваюць эканамісты.

Асноўныя выклікі 2025 года

  • Інфляцыя ў Расіі (па розных ацэнках — 9,5–20%) непазбежна адаб’ецца на Беларусі;

  • Канкурэнцыя з кітайскімі таварамі, якія актыўна выцясняюць беларускую прадукцыю з расійскага рынку, як гэта відаць на прыкладзе МАЗа;

  • Пагаршэнне гандлёвага балансу: імпарт з Расіі расце, а экспарт сутыкаецца з санкцыямі і новымі пошлінамі ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі