Пасля скаргаў беларусаў на якасць бульбы ў крамах прайшлі праверкі

Беларуская бульба даражэе

Беларуская бульба даражэе / sb.by

Пасля скаргаў беларусаў на колькасць і якасць бульбы ў крамах прайшлі праверкі. Толькі ў 10% гандлёвых аб'ектаў яна "не адпавядала патрабаванням заканадаўства", сцвярджаюць чыноўнікі.

Як піша Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, 10-14 сакавіка ў краіне былі арганізаваныя праверкі 437 аб'ектаў гандлю. Бульбы не было толькі ў 3% з іх, але нібыта па аб'ектыўных прычынах. Што да выяўленага няякаснага прадукту, то з продажу яго знялі.

Як вядома, за год бульба ў Беларусі падаражэла амаль на 32%. Фермеры, якія вырошчваюць больш за 75% усёй бульбы, моцна скарацілі пасяўныя плошчы. І папярэджвалі пра гэта чыноўнікаў, а тыя адпаведна не адрэагавалі. У выніку давялося ўводзіць ліцэнзаванне на вываз бульбы за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.