Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра ў Баранавічах

Медцэнтр "Лазар"

Медцэнтр "Лазар" / "Наш край"

У Баранавічах прыпыніў працу буйны прыватны шматпрофільны медцэнтр "Лазар".

Запісацца на прыём пацыенты не могуць: па тэлефоне кажуць, што медцэнтр не працуе "па тэхнічных прычынах". Раней людзям казалі ператэлефанаваць 12 ліпеня. Цяпер ужо кажуць пра 19 ліпеня, але папярэджваюць, што і тады яшчэ праца можа быць не адноўленая.

Паводле звестак "Нашай Нівы", праца медцэнтра прыпыненая ў сувязі з праверкамі з Міністэрства аховы здароўя.

Медцэнтр "Лазар" у Баранавічах працуе з 2017 года. Яго адкрывалі з помпай. У васьміпавярховым будынку нават зрабілі гатэльныя нумары на двух апошніх паверхах для прыезджых пацыентаў. У 2026 годзе "Лазар" аказваў паслугі больш чым па 20 медыцынскіх напрамках.

Пасля 2020 года Мінздроўя неаднаразова прыпыняла працу прыватных медцэнтраў — ад невялікіх да гігантаў накшталт "Ладэ". Вярнуцца да працы змаглі не ўсе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.