Чыноўнікам МАРГ не спадабаўся слоган Гродзенскага мясакамбіната

Гродзенскі мясакамбінат, ілюстрацыйнае фота

Гродзенскі мясакамбінат, ілюстрацыйнае фота / Пул 4 рэгіён

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю знайшло парушэнні ў рэкламе Гродзенскага мясакамбіната.

Праверку ведамства пачало пасля таго, як атрымала некалькі скаргаў ад грамадзян на рэкламу прадуктаў і паслуг.

Чыноўнікам не спадабаўся слоган: "Мы ў ТОПЕ — і гэта назаўсёды!" У МАРГ палічылі, што такая фармулёўка ўводзіць пакупнікоў у зман, бо стварае ілюзію безумоўнай перавагі над іншымі брэндамі.

У адказ прадпрыемства заявіла, што слова, да якога ўзніклі прэтэнзіі, запатэнтаванае як таварны знак. Тым не менш у МАРГ падкрэслілі, што рэгістрацыя таварнага знака не здымае абавязкі выконваць рэкламнае заканадаўства.

Цяпер Гродзенскаму мясакамбінату давядзецца прыдумваць новы слоган.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.