У Жлобіне аднавілі падачу вады
Жлобінцы ў чарзе па ваду / Жлобин ИНФО
У Жлобіне аднавілі падачу вады. Аднак рамонтныя работы яшчэ працягваюцца, паведамляюць у райвыканкаме.
Таму магчыма, што часова будзе слабы напор вады і кепская якасць.
Як паведамлялася раней, сёння пад раніцу ў выніку аварыі на водазаборы 75-тысячны Жлобін застаўся без вады. Водазабеспячэнне было адключанае не толькі ў райцэнты, але і ў трох вёсках — Саланое, Кастрычнік і Грабск.
У горадзе стварылі камісію па надзвычаных сітуацыях. Былі арганізаваныя кропкі падвозу пітной вады.