75-тысячны Жлобін застаўся сёння без вады

Машына з вадой каля крамы "Тры жаданні" ў Жлобіне

Машына з вадой каля крамы "Тры жаданні" ў Жлобіне / Жлобин ИНФО

У Жлобіне каля 4-й гадзіны раніцы ў выніку аварыі на водазаборы адключылі падачу вады.

"На водазаборы "Лебедзеўка" адбылася тэхнічная паломка сістэмы падачы вады. Цяпер водазабеспячэнне горада часова прыпыненае", — паведамляе Жлобінскі райвыканкам.

У горадзе стварылі камісію па надзвычайных сітуацыях.

Як запэўніў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Андрусеў, сацыяльныя аб'екты кругласутачнага знаходжання (імаверна, гаворка ідзе найперш пра лякарні) забяспечаныя вадой.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ярац заявіў, што ў горадзе арганізаваныя тры кропкі раздачы пітной вады.

Насельніцтва горада складае 75 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.