Рост цэн і дэфіцыт: куды і чаму знікла беларуская бульба?

Куды і чаму знікла беларуская бульба

Куды і чаму знікла беларуская бульба

За год бульба ў Беларусі падаражэла амаль на 32%, нават нягледзячы на тое, што цэны рэгулююцца. А інфляцыя, па меркаванні ўладаў, складае ўсяго 5,2%.

Простыя беларусы скардзяцца, што ў крамах знізілася і колькасць бульбы, а яе якасць вымушае жадаць лепшага.

Чаму даражэе беларуская бульба? Адкуль узяўся дэфіцыт? На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адказваюць эксперты. 

"Ураджаю хоць і хапае, але па лічбах ён упрытык"

Павышэнне цэн на бульбу — гэта вынік умяшання ў цэнаўтварэнне, мяркуе палітык і блогер Аляксандр Кныровіч.

— Як мы памятаем, загадным чынам забаранілі рост цэн. І тое, што на паперы выглядала гладка, вылілася ў напружанне на ўнутраным рынку.

Я нагадаю, калі Беларусь была бульбяным краем у пачатку 70-х, мы вырошчвалі крыху больш за 13 мільёнаў тон бульбы, тры гады таму — каля чатырох мільёнаў, а летась усяго крыху больш за тры мільёны.

Рост цен и дефицит: куда и почему пропала белорусская картошка?
Бульба на паліцах крам не найлепшай якасці / pixabay.com
Рост цен и дефицит: куда и почему пропала белорусская картошка?
Вытворцы вырошчваюць менш бульбы праз нізкія цэны / pixabay.com
Рост цен и дефицит: куда и почему пропала белорусская картошка?
Цэны на бульбу могуць знізіцца да лета / unsplash.com

— Але калі браць гадавыя звесткі, напрыклад жнівень да жніўня, то тут ужо залежыць ад выгады для вытворцаў. Таму што калі яны зноў будуць не зацікаўленыя ў гэтым, то трэба будзе зноў завозіць імпартную бульбу.

Бульбяны перапалох і адлуп чыноўнікаў ад Лукашэнкі

28 лютага Лукашэнка падчас нарады па новай сістэме рэгулявання цэн жорстка прайшоўся па чыноўніках і асобную ўвагу надаў высокім цэнам на бульбу.

— Выбудавалі сістэму так, што імпарт больш выгадна завозіць у гандаль, чым прадаваць сваё. Ці не так? Гэта ж бардак! Якое гэта рэгуляванне, гэта карупцыя. Якому імпарцёру, які з Егіпта ці Расіі, Казахстана завозіць тавар, вы хацелі падыграць? Дакажыце мне, што ён вам не заплаціў нечага, на лапу не паклаў. Я, вядома, не збіраюся вас папракаць тым, што вам давалі хабары за гэта, але, прабачце, гэта падазрэнне, — казаў палітык.

Нагадаем, Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць "справядлівую" палітыку цэнаўтварэння. На яго думку, яна выглядае так: 

— Калі селянін нешта вырабляе, чаму мы яму павінны ўказваць, дзе і па якой цане ён павінны прадаваць прадукцыю. Хай прадае. Але ён павінен памятаць, што гэта ён вырабіў, а людзі, якія з ім побач, яны гэта купляюць. І яны павінны мець магчымасць купіць гэтую прадукцыю, — сказаў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі