Ад мокрага снегу да +15°С: прагноз надвор'я на 24 сакавіка

Вецер у Беларусі / Shutterstock
Беларусь — вялікая краіна, і ў розных рэгіёнах надвор'е ў 24 сакавіка будзе вельмі рознае: ад мокрага снегу па поўначы да +15°С па паўднёвым захадзе. Але вось воблачнае надвор'е будзе пераважаць па ўсёй тэрыторыі.
На панядзелак прагназуюцца дажджы, а ўночы і раніцай па поўначы краіны магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца моцны парывісты — праз гэта абвшчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе +4..+10 градусаў, па паўднёвым захадзе — да +15°С. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У Мінску 24 сакавіка чакаюцца моцны вецер і дождж. Начная тэмпература паветра — ад +2°С да +4°С. Днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да +7°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.