Польшча вызначылася з прадстаўніцай на "Еўрабачанне-2025"

Юстина Стечковская

Спявачка, якая бярэ 4 актавы, прадставіць Польшчу на Еўрабачанні-2025 / rmf.fm

Польская спявачка і скрыпачка Юстына Стэчкоўска прадставіць Польшчу на музычным конкурсе "Еўрабачанне" у 2025 годзе. Яна стала пераможцай польскага адбору, які адбыўся 14 лютага.

Спявачка, якая бярэ 4 актавы, дэбютавала на вялікай сцэне ў 1994 годзе ў тэлепраграме “Шанс на поспех”. Праз 30 гадоў яна зноў вырашыла паспрабаваць свае сілы ў галоўным песенным конкурсе Еўропы.

Польша определилась с представительницей на "Евровидение-2025"

Падляскі дуэт SW@DA x NICZOS, які вельмі палюбіўся беларусам, заняў другое месца.

Niczos і SW@da — гэта Ніка Юрчук і Віктар Шчыгель. Ніка родам з Бельска-Падляскага, Віктар — з Беластока, але мае калумбійскія карані. Іх музыка заснавана на унікальнай культуры Падляшша і спалучае традыцыйныя спевы з клубнымі аранжыроўкамі і рэпам.

Еўрарадыё ў канцы 2024 года зрабіла вялікае інтэрв’ю з дуэтам.

Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе "Еўрабачанне" з 2021 года ў сувязі з прыпыненнем членства Белтэлерадыёкампаніі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе. У 2024 годзе прыпыненне членства зрабілі без тэрміну, пакуль сітуацыя ў краіне не палепшыцца.

Песенны конкурс "Еўрабачанне-2025" пройдзе ў швейцаарскім Базелі ў другой палове траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі