Instagram падляшскага дуэта ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкім"

SW@DA x NICZOS / Калаж Улада Рубанава / Euroradio
Instagram падляшскага дуэта SW@DA x NICZOS у Беларусі прызналі "экстрэмісцкім". Назва акаўнта з'явілася ў спісе, які складае Мінінфарм РБ.
Згаданы дуэт неўзабаве выступіць у фінале польскага адбору на "Еўрабачанне". Чым перад чыноўнікамі правініліся музыкі, якія граюць электронную музыку з тэкстамі на падляшскім дыялекце, — як звычайна, не патлумачылі. Рашэнне пра іх прыняў суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў.
SW@DA x NICZOS — гэта Ніка Юрчук і Віктар Шчыгель. Ніка паходзіць з Бельска Падляскага, Віктар — з Беластока, але мае калумбійскія карані. Іх музыка грунтуецца на ўнікальнай культуры Падляшша і спалучае традыцыйныя спевы з клубнымі аранжыроўкамі і рэпам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.