Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі ў Маскве ЦСКА

Мінскія дынамаўцы зноў абыгралі ў Маскве ЦСКА

Мінскія дынамаўцы зноў абыгралі ў Маскве ЦСКА / vk.com/cskahockey_ru

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі ў Маскве ЦСКА — 4:1 (1:0, 3:1, 0:0). Гэта быў перадапошні матч беларускага клуба ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. У гэтым сезоне "Дынама" выйграла ў армейцаў усе чатыры гульні.

Мінскія дынамаўцы пасля 67 матчаў набралі 84 ачкі і займаюць у Заходняй канферэнцыі 4-е месца. ЦСКА з 83 ачкамі апусціўся на 5-е месца.

23 сакавіка ў гасцях з "Сочы" мінчукі правядуць апошні матч рэгулярнага першынства. Далей — плэй-оф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.