Ці могуць беларускія дэмсілы дапамагчы Украіне ў вайне супраць Расіі — эфір

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё
У той час, як Трамп спрабуе наладзіць перамовы з Расіяй і Украінай па дасягненні міру, беларусы скардзяцца на праблемы з легалізацыяй ва Украіне (добраахвотнікі ў тым ліку), а беларускіх ваяроў-добраахвотнікаў пад рулямі аўтаматаў размяркоўваюць па не імі абраных падраздзяленнях УСУ, у Кіеве ладзіцца круглы стол “Беларуска-ўкраінскія адносіны: выклікі і магчымасці”. Прайшоў ён 20 сакавіка, а ад беларускіх дэмакратычных сіл у мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўніцы Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева і Таццяна Мартынава, ад Аб’яднанага пераходнага кабінета — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук і кіраўнік апарата АПК Валерый Мацкевіч. Офіс Святланы Ціханоўскай быў прадстаўлены Анатолем Лябедзькам. Які, паводле яго слоў, паралельна сустрэўся з дарадцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком. Адметна, што ўкраінскі бок нічога пра гэтую сустрэчу не паведамляе…
З чыёй ініцыятывы праводзіўся круглы стол у Кіеве і якая яго была асноўная мэта? Ці падымаліся на ім актуальныя праблемы легалізацыі беларусаў ва Украіне і сітуацыі з беларускімі добраахвотнікамі, пра якія паведамлялі людзі, нібыта знаёмыя з сітуацыяй? Што абмяркоўвалася падчас сустрэчы з Падаляком? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.