Купалаўскі тэатр "усё яшчэ аднаўляецца": "Прафесіяналаў не хапае"

Вольга Няфёдава (у цэнтры з вянком на галаве)
"Прафесіяналаў не хапае, тэатр усё яшчэ аднаўляецца", — так прызначаная Лукашэнкам мастацкая кіраўніца Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава адказвае на пытанне пра стан справаў пасля таго, як у жніўні 2020 года 58 актораў і супрацоўнікаў звольніліся, выступаючы супраць развязаных сілавікамі рэпрэсій.
З таго часу прайшло амаль 5 гадоў. Няфёдава, якая ўзначаліла тэатр у 2021 годзе, рэгулярна праводзіць кастынгі, каб знайсці замену Купалаўцам, якія сыйшлі. Дзіркі ў трупе нацыянальнага тэатра яна затыкае акторамі з Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.