У Беларусі затрымалі расійскага бізнесмена

У Беларусі затрымалі расійскага бізнесмена Мікалая Фёдарава. Ён з'яўляецца генеральным дырэктарам прадпрыемства "Сплаў-мадэрнізацыя", якое займаецца вырабам трубаправоднай арматуры для нафтавай, хімічнай і газавай галінаў расійскай прамысловасці.

Як паведамляе "Інтэрфакс", бізнесмен хаваўся ў Беларусі пасля дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ўвечары 4 сакавіка ў Вялікім Ноўгарадзе. Кіроўца на аўтамабілі "Мэрсэдэс-Бэнц" раптоўна выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з "Хэндай Салярыс". У выніку загінула 23-гадовая маладая жанчына, якая кіравала апошнім легкавіком.

Беларускія і расійскія праваахоўнікі ўзгадняюць пытанні аб экстрадыцыі Фёдарава на радзіму.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі