У Беларусі зноў 7 ахвяр каранавіруса за суткі

У Беларусі зноў 7 ахвяр каранавіруса за суткі

На 3 ліпеня ў Беларусі налічваецца 62997 выпадкаў заражэння каранавірусам (+299; напярэдадні было +274), паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі адбылося невялікае павелічэнне новых выпадкаў.

Агульная колькасць ахвяр дасягнула 412 (+7, як было і ў папярэднія суткі).

Паправіліся і выпісаны ў бальніц 49909 пацыентаў (+1171; у папярэдні дзень — +1205).

Сцвярджаецца, што зроблена 1 млн 43 тысячы 876 тэстаў на каранавірус (+15527).

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што каранавірус у Беларусі пераможаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі