У Беларусі новыя падыходы да шпіталізацыі пацыентаў з COVID-19

У Беларусі новыя падыходы да шпіталізацыі пацыентаў з COVID-19

У Беларусі новыя падыходы да шпіталізацыі пацыентаў з COVID-19. У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя № 690 ад 1 ліпеня 2020-га, з сярэднецяжкай і цяжкай формай каранавіруса пакінуць лячыцца дома пад назіраннем. Шпіталізаваць такіх пацыентаў могуць толькі пры пэўных умовах. Напрыклад, пры наяўнасці "абцяжарваючых фактараў" — нейкія іншыя захворванні, узрост большы за 55 гадоў, патрэба ў гідраксіхларахіне, востры распіраторны дыстрэс-сіндром. Раней шпіталізавалі ўсіх з COVID-19 ці з падазрэннем на яго, і на абцяжарваючыя фактары ўвагі не звярталі.

Змяніліся крытэрыі пастаноўкі дыягназу COVID-19. Калі раней патрабаваліся два станоўчыя тэсты на антыцелы, наяўнасць сімптомаў, то цяпер будзе дастаткова аднаго тэсту і наяўнасці сімптомаў.

Загадам, падпісаным міністрам Уладзімірам Каранікам, уводзіцца яшчэ адно новаўвядзенне — пры планавых шпіталізацыях усіх будуць правяраць на наяўнасць каранавіруса.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў пра перамогу над каранавірусам у нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі