Сатырычны праект "ЧынЧынЧэнэл" прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем"
Дзмітрый Есяневіч, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Міхаіл Зуй
У спісе "экстрэмісцкіх фармаванняў" адбылося папаўненне: такі статус атрымаў сатырычны Youtube-праект "ЧынЧынЧэнэл". Адпаведнае рашэнне прыняло 16 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Датычнымі да "фармавання” названыя Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Сяргей Навіцкі, Андрэй Кашперскі, Дзяніс Сарока, Нэла Агрэніч, Алена Зуй-Вайцяхоўская.
На сёння ў спісе "экстрэмісцкіх фармаванняў", які сумесна вядуць МУС і КДБ, значацца ўжо 357 арганізацый.
Праект “"ЧынЧынЧэнэл", які мае 16,5 тыс. падпісчыкаў, высмейвае беларускую рэчаіснасць і парадзіруе чыноўнікаў. Раней гэты праект быў прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі".