Камісія па трансгендарным пераходзе ў Беларусі ўхваліла каля 45% заяў

Ілюстратыўнае фота

Ілюстратыўнае фота / pixabay.com

Пасяджэнне камісіі па трансгендарным пераходзе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя адбылося 10 чэрвеня 2026 года. Гэта было першае пасяджэнне ў бягучым годзе. Пра гэта паведамляе беларуская арганізацыя TG House.

Паводле наяўнай інфармацыі, на камісію прыйшлі каля 35 трансгендарных асобаў [верагодна, адзін-два чалавекі не дайшлі да пасяджэння. — Еўрарадыё]. 29 чалавек звярнуліся па дазвол на змену дакументаў, яшчэ шэсць — па дазвол на медыцынскі пераход.

Усе шэсць трансгендарных асобаў атрымалі станоўчыя рашэнні. Сярод тых, хто звяртаўся па дазвол на змену дакументаў, камісія ўхваліла дзесяць заяў.

Для параўнання: на снежаньскім пасяджэнні камісіі ў 2025 годзе станоўчыя рашэнні атрымалі каля 44% удзельнікаў, а па пытанні змены дакументаў — каля 29% (8 з 28 чалавек).

Асаблівасці працы камісіі

Першая інфармацыя пра дату пасяджэння з’явілася 28 траўня — тады TG House назваў яе меркаванай. Пазней дата пацвердзілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.