У Беларусі зноў пачаўся рост колькасці выпадкаў COVID-19 за суткі
У Беларусі на раніцу 1 траўня налічваецца 14 917 пацверджаных выпадкаў COVID-19 — 8% ад колькасці праведзеных тэстаў, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі дадаліся 890 выпадкаў г. зн. зноў пачаўся рост (28 красавіка было 919 новых выпадкаў, 29-га — 973, 30-га — 846). Паправіліся і выпісаныя 2 918 чалавек, за апошнія суткі — 532.
У нашай краіне праведзена больш за 186 тысяч тэстаў. +9637 тэстаў за суткі — гэта самая вялікая колькасць з 23 студзеня, калі ў Беларусі пачалі рабіць тэсты.
Памерлі 93 чалавека (+4).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.