У Беларусі з’явілася Рада дэмакратычнай апазіцыі

Сёння ў Мінску на нарадзе прадстаўнікоў апазіцыі ў сядзібе БНФ была прынятая дэкларацыя аб сітуацыі ў Беларусі і рашэнне аб стварэнні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазіцыі. Рада будзе дамагацца вызвалення арыштаваных па палітычных матывах людзей, інфармаваннем грамадзянаў Беларусі і міжнароднай супольнасці, дамагацца вяртання Беларусі на шлях законнасці і дэмакратыі, а таксама ствараць умовы для правядзення ў краіне свабодных і дэмакратычных выбараў, паведамляе Радыё Свабода.

Пад Дэкларацыяй падпісаліся практычна ўсе арганізацыі дэмакратычнай апазіцыі: Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), БСДГ, партыя левых "Справядлівы свет", АГП, аб'яднанне "Гавары праўду", рух "За Свабоду", “Малады Фронт", "Еўрапейская Беларусь". Таксама ў раду ўвайшлі аргкамітэт беларускай партыі жанчын “Надзея”, аргкамітэт беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада, БНФ, аргкамітэт беларускай партыі працоўных, аргкамітэт БХД, аргкамітэт партыі Свабоды і прагрэсу, Рада беларускай інтэлігенцыі. Асобна ў раду ўвайшоў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы палітвязень Аляксандр Казулін.

У Каардынацыйнай радзе дэмакратычнай апазіцыі не будзе кіраўніцтва, яна прадугледжвае, што структуры, якія ў яе ўваходзяць – самастойныя, і яны будуць прымаць рашэнне па кожнаму пытанні, грунтуючыся на сваіх статутах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі