У беларускіх школьнікаў пакуль не будзе датэрміновых вакацый

Школьныя заняткі ў Беларусі / sb.by
Школьныя заняткі ў Беларусі / sb.by

Беларускіх школьнікаў не адправяць на датэрміновыя канікулы, як у Расіі, паведамляе Sputnik.by са спасылкай на Мінадукацыі.

У міністэрстве адзначылі, што "пакуль аб гэтым гаворкі не ідзе". Восеньскія канікулы для школьнікаў пачнуцца па раскладзе — 31 кастрычніка, а завершацца 7 лістапада.

У пачатку кастрычніка Мінадукацыі заявіла, што не будзе пераводзіць школы на дыстанцыйнае навучанне ці нават зачыняць іх з-за COVID-19. Міністр адукацыі Ігар Карпенка не бачыць такой неабходнасці.

Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч таксама патлумачыў, чаму школьнікаў датэрмінова не адпраўляюць на вакацыі. Большасць дзяцей і падлеткаў замест заняткаў паедуць да бабуляў і дзядуляў, і ў выніку будзе толькі горш, лічыць кіраўнік міністэрства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі