У беларускім грамадстве змяншаецца колькасць прыхільнікаў інтэграцыяў

Сацыёлагі зафіксавалі значны спад інтэграцыйных настрояў у беларускім грамадстве.  Паводле вераснёўскага апытання, праведзенага віленскім Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, колькасць прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй альбо Еўрасаюзам зніжаецца і стаў рэкордна нізкім за ўвесь перыяд назірання.

За ўсходні вектар інтэграцыі выказаліся 33,8%, а за заходні – 29,9%. Таксама знайшліся 12,5% апытаных, якія выступаюць за інтэграцыю Беларусі з Польшчай (супраць – 63,5%).

Апытанне таксама выявіла, што дзве траціны рэспандэнтаў адмоўна ставяцца да пераймення замежнага досведу. А больш за палову жыхароў Мінску не жадаюць руху Беларусі ні на Захад, ні на Усход.

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі