У беларускім Парыжы сёлета налічылі 218 жыхароў

Ад Паставаў да Парыжа 45 кіламетраў / postawy.by
У беларускім Парыжы (аграгарадку ў Пастаўскім раёне) сёлета налічылі 218 жыхароў. Амаль палова з іх — пенсіянеры. Парыжане працуюць у сельскай гаспадарцы, у рыбгасе, сацыяльнай сферы, а некалькі чалавек — у суседнім, Глыбоцкім раёне, піша раённая газета.
У Парыжы ёсць базавая школа, дом культуры, бібліятэка, пошта, бальніца сястрынскага догляду, дзве крамы і касцёл. Ад Паставаў да аграгарадка 45 кіламетраў.
Самы вядомы мясцовы ўраджэнец — беларускі антысавецкі партызан Яўген Жыхар (1925 — 1955).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.