У беларускім раздзеле Вікіпедыі налічваецца ўжо 25 тысяч артыкулаў

Колькасць артыкулаў у беларускім раздзеле Вікіпедыі дасягнула 25 тысяч. Сёння гэты буйны інтэрнэт-рэсурс змяшчае карысныя звесткі па гісторыі і культуры Беларусі, яе адміністрацыйным падзеле, геаграфіі, жывёльным свеце, помніках архітэктуры, цікавую інфармацыю пра жыццё вядомых асоб краіны, піша газета "Звязда". Нагадаем, Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя, якую супольна пішуць і падтрымліваюць яе чытачы. Свабодная энцыклапедыя з'яўляецца некамерцыйнай ініцыятывай, доступ да яе ведаў адкрыты для ўсіх, хто карыстаецца інтэрнэтам.

Беларускі раздзел працуе, пачынаючы са жніўня 2006 года. На сённяшні дзень артыкулы на беларускай мове ствараюцца 160 удзельнікамі, якія працуюць на добраахвотнай аснове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі