У беларускім войску з'явіліся новыя генералы
У беларускім войску з'явіліся новыя ўладальнікі генеральскіх званняў. Як перадае прэс-служба кіраўніка краіны, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысваенні воінскага званння генерал-маёра палкоўнікам Уладзіславу Будзіку, Леаніlу Касінскаму, Ігару Бурмістраву і Алегу Мішчанку.
Таксама новыя званні атрымалі палкоўнікі юстыцыі Андрэй Ліс і Сяргей Паско — яны цяпер генерал-маёры юстыцыі.
Палкоўніку міліцыі Аляксандру Васільеву і палкоўніку ўнутранай службы Анатолю Даўгалеўцу прысвоеныя спецыяльныя званні генерал-маёра міліцыі і ўнутранай службы адпаведна.