У Берліне адчыняць рэстаран для канібалаў

У Берліне 8 верасня адчыніцца рэстаран, прызначаны выключна для канібалаў. Яго меню прапануе разнастайныя людскія органы. Берлінскі рэстаран звярнуўся да добраахвотнікаў, якія жадаюць аддаць свае органы на прыгатаванне ежы, паведамляе "Гардыян".  Усе ахвотныя мусяць запоўніць анкету з пытаннямі пра стан здароўя, масу цела, фізічныя нагрузкі, ўжыванне алкаголю, тытуню, наркотыкаў і іншых медыкаментаў. Рэстаран прымае любую частку цела ці органа і нойме хірурга, які будзе раскройваць чалавечае мяса.

На стварэнне такога рэстарана яго ўладальнікаў натхнілі звычаі бразільскага племені варыкака, дзе прыём ежы з'яўляецца духоўным актам. У племені варыкака ёсць традыцыя - ужываць у ежу родных і блізкіх пасля іх смерці для таго, каб узмацніць з імі духоўную сувязь і аблегчыць смутак па іх страце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі