У Брагінскім раёне ўраджай канопляў заняў амаль гектар плошчы

Супрацоўнікі міліцыі знішчылі каля 1 гектара дзікіх канопляў у Брагінскім раёне Гомельшчыны.  Як распавялі міліцыянты "Інтэрфаксу", каноплі былі выяўленыя на мяжы з зонай адчужэння. Расліны былі не меншыя за 2 метры вышынёй. Нават не было відаць трактара, які прыбіраў канаплянае поле.

Агулам з поля было скошана больш за 1,3 тоны канопляў. Міліцыянты вырашылі не паліць каноплі, бо на знішчэнне такой колькасці спатрэбілася б вялікая цыстэрна саляркі. Таму расліны проста закапалі ў балота.

На думку міліцыянтаў, каноплі, хутчэй за ўсё, ніхто адмыслова не саджаў, яны рассеяліся самі. У жніўні ў канопляў спее насенне, і калі б гэтае поле не знішчылі, на наступны год яно было б у тры разы большым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі