У Брэсце двое хлопчыкаў праваліліся пад лёд
Аднаго выратавалі відавочцы, другога шукаюць ратавальнікі.
Двое хлопчыкаў у Брэсце праваліліся пад лёд. Аднаго ўдалося ўратаваць выпадковым відавочцам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.
Віталь Навіцкі: “Выратавалі відавочцы. Гэта аператыўная інфармацыя”.
Другога хлопчыка зараз шукаюць ратавальнікі. У міністэрстве па надзвычайных сітуацыях заклікаюць бацькоў пагаварыць з дзецьмі, каб тыя не выходзілі на лёд.